You are viewing the community [info]michalevich2011

Праект "Міхалевіч" [entries|archive|friends|userinfo]
Праект "Міхалевіч"

[ website | ЖЖ адміністратара ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Подпісы [Oct. 3rd, 2010|11:53 pm]
ex_biespart
Ну што, мілыя, усе ўжо падпісаліся за Алеся-Аляксея? ;) Распавядзіце success story пра тое, як вы знайшлі, дзе крыжык чыркнуць.
linkpost comment

У нас усё атрымаецца! :) [Mar. 15th, 2010|09:17 am]

kryw
[Tags|]

Глядзець больш >>
linkpost comment

Нефармальная сустрэча з Міхалевічам [Mar. 11th, 2010|12:46 pm]

kryw
[Tags|]

Ёсьць ідэя зладзіць нефармальную сустрэчу блогераў з беларускім маладым палітыкам Алесем Міхалевічам у Менску. Будзе магчымасьць пагутарыць з кандыдатам у кандыдаты на пасаду Прэзыдэнта Беларусі, задаць любыя нязручныя пытаньні.

Час і месца абмяркоўваецца. Ці ёсьць цікавасьць?
linkpost comment

Кліент саспеў [Jan. 22nd, 2009|06:19 am]

palitekanom
[Tags|, ]

Выключаны з Партыі БНФ Алесь Міхалевіч стаў другім, пасля Аляксандра Мілінкевіча, палітыкам, які заявіў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах‑2011.

Пра гэта Міхалевіч паведаміў на канферэнцыі ва ўкраінскім Чарнігаве, якая праходзіла 10-11 студзеня. Большасць удзельнікаў канферэнцыі складалі рэгіянальныя і сталічныя актывісты Руху за Свабоду — Алесь Зарамбюк, Яраслаў Берніковіч, Зміцер Кухлей, Юры Карэтнікаў, Юрась Губарэвіч і іншыя.

Алесь Міхалевіч заявіў, што не збіраецца перацягваць людскія рэсурсы ад Мілінкевіча і замінаць ягонай выбарчай кампаніі. Ён не выключае магчымасці, што пасля рэгістрацыі здымецца з гонкі на карысць Мілінкевіча.

Некаторыя з прысутных у Чарнігаве не выключаюць, што Міхалевіч ідзе на найбліжэйшыя выбары з разлікам на 2015 год, і будзе выкарыстоўваць гэтую кампанію для ўласнай раскруткі.

пруфлінк
linkpost comment

Міха на Купалле [Jul. 6th, 2008|02:25 pm]

palitekanom
[Tags|, ]

Гм, а дзе падзеўся т. [info]michalevic? Заціхарыўся нешта, гад. І не чуваць анічога. Ні табе пеару, ні табе скандалу.
link

За Міхалевіча - Брэст, Гродна і Магілёў [Jun. 19th, 2008|01:00 am]

palitekanom
[Tags|, ]

Рэгіянальныя суполкі ўступаюцца за выгнанага з ПБНФ Алеся Міхалевіча.

А наша суполка мае 4 месца ў выдачы беларускай версіі пошуку ад Google. :)
link1 comment|post comment

Такі малады, а ўжо маладэц :) [May. 6th, 2008|09:35 pm]

katechizis
61,06 КБ
link4 comments|post comment

Праграма [Apr. 23rd, 2008|11:32 pm]

ziankovich
Які кандыдат у прэзыдэнты без праграмы? Як вы лічыце, што павінен пан М. туды напісаць?
link4 comments|post comment

З пазнакай "маланка" [Apr. 9th, 2008|10:12 pm]

palitekanom
[Tags|, ]

Баршчэўскі рыхтуе выключэньне з Партыі БНФ сваіх намесьнікаў Губарэвіча і Міхалевіча

Сёньня адбылося першае паседжаньне Камісіі партыйнага кантроля Партыі БНФ. На камісію ў якасьці падсуднага быў выкліканы намесьнік старшыні Партыі Юрась Губарэвіч.
Камісія ў складзе двух чалавек, былых членаў КПСС Юрася Хадыкі й Галіны Сямдзянавай, задала Юрасю пяць пытаньняў, на якія ён пасьпяхова адказаў.

Паколькі наступным, па логіцы, на камісію павінен быць выкліканы я, то дам свае адказы на гэтыя пытаньні, каб не марнаваць час на камісію.

1. Чаму Юрась адмаўляецца падпісваць загады старшыні (маецца на ўвазе, што мы адмаўляемся падпісацца пад загадамі, што мы азнаёмленыя).
2. Чаму да гэтага часу ня створана кааліцыя ў берасьцейскай вобласьці (Юрась узначальвае берасьцейскую абласную арганізацыю, і, на думку некаторых, мэтанакіравана зрывае стварэньне абласной кааліцыі)
3. Ці памятае Губарэвіч пра размову з Баршчэўскім, дзе той запрапанаваў вызначыцца, дзе Юрась будзе, у Руху “За Свабоду” ці Партыі БНФ
4. Ці памятае Юрась, што на зьезьдзе Баршчэўскі пагадзіўся стаць старшынём толькі пры ўмове, што ягоныя намесьнікі ня будуць сябрамі палітызаваных няўрадавых арганізацый.
5. Ці плануе Аляксандар Мілінкевіч удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

Мае адказы:
1. Лічу практыку падпісваньня загадаў кіраўніцтва аб азнаямленьні неадпаведнай Статуту.
2. Кааліцыя ў берасьцейскай вобласьці створана, у ёй Партыя БНФ мае права вета. У берасьцейскай вобласьці БНФ мае зацьверджаных 6 кандыдатаў у адзіным спісе, больш, чым у іншых абласьцях.
3. Гэта асабістае меркаваньне Баршчэўскага.
4.Зьезд прагаласаваў за намесьнікаў, ведаючы пра іх супрацу з Мілінкевічам і Рухам “За Свабоду”. Калі Баршчэўскаму не падабаюцца намесьнікі, няхай склікае зьезд, або сыходзіць з пасады старшыні.
5. Спадзяюся, што Мілінкевіч будзе балатавацца, але варта запытацца яго самога.

Першакрыніца.
link8 comments|post comment

Цяжолая жызнь апазіцыанера [Apr. 3rd, 2008|12:50 am]

palitekanom
[Tags|, ]


"У гэтым годзе надзіва мала бываю за мяжой. Так да апошняй паездкі за амаль тры месяцы быў толькі тры дні".

Міхалевічаў дзённік.
linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]